Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Азэрбайджан: акцыя за дазвол хіджабаў у школах


У сталіцы Азэрбайджану Баку сотні людзей правялі мітынг і шэсьце да будынка міністэрства адукацыі, пратэстуючы супраць забароны на нашэньне хіджабу ў школах.

Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі. Паліцыя затрымала 16 чалавек. Пяцём выставілі адміністратыўныя папярэджаньні, справы астатніх 11 накіраваныя ў суд.

Азэрбайджанскія школы не забараняюць нашэньне хіджабу, але ў чацьвер міністар адукацыі краіны заявіў, што ўсе навучэнцы павінны насіць стандартную школьную форму, якая мусульманскай хусткі не прадугледжвае.
XS
SM
MD
LG