Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя просіць падтрымкі ў Беларусі


Пасол Рэспублікі Карэя Лі Енсу просіць Беларусь падаць падтрымку яго краіне ў канфлікце з Паўночнай Карэяй. Аб гэтым ён заявіў 10 сьнежня на брыфінгу ў Менску.

Дыплямат нагадаў, што 28 лістапада паўночнакарэйская артылерыя абстраляла выспу, які належыць Паўднёвай Карэі. У ходзе атакі загінулі два вайскоўцы і дьве цывільныя асобы.

Лі Енсу паведаміў, што Рэспубліка Карэя просіць усе краіны сьвету "рашуча асудзіць яўны акт вайсковай правакацыі з боку Паўночнай Карэі".

Прамоўца адзначыў, што апошнім часам дачыненьні зь Беларусьсю становяцца "ўсё шчыльней".
XS
SM
MD
LG