Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: пытаньні па далучэньні да WTO застаюцца


У Расеі застаецца вялікая колькасьць нявырашаных пытаньняў адносна далучэньня да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Пра гэта заявіў ачольнік расейскай перамоўнай групы па далучэньні да WTO Максім Мядведкаў.

Ён дадаў, што галоўнымі пытаньнямі застаецца дзяржаўная падтрымка сельскай гаспадарцы і правілы імпарту мяса на расейскі рынак. Апрача ЗША і ЭЗ, зь якімі Масква ўжо падпісала мэмарандумы паразуменьня па гэтых пытаньнях, расейскую пазыцыю маюць ухваліць яшчэ 60 краінаў, уключна з Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.

Акрамя таго рабочая група па далучэньні Расеі мае перагледзець 30 ужо ўзгодненых пакетаў дакумэнтаў, галоўным чынам у сувязі з фармаванай Адзінай эканамічнай прасторай Беларусі, Казахстану і Расеі.
XS
SM
MD
LG