Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе Алега Бябеніна правядуць дадатковую праверку


Алег Бябенін
Алег Бябенін
Пракуратура Мінскай вобласьці правядзе дадатковую праверку па справе Алега Бябеніна. Яе мэта — вызначэньне матываў самагубства журналіста. Пра гэта паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед.

Ён патлумачыў, што 3 сьнежня рашэньне аб адмове ў распачынаньні крымінальнай справы па факце гібелі Бябеніна было прынята, паколькі скончыўся трохмесячны тэрмін правядзеньня праверкі і падстаў для распачынаньня справы не было — вызначана, што журналіст скончыў жыцьцё самагубствам. Затым наглядны пракурор у пракуратуры Мінскай вобласьці адмяніў прынятае рашэньне і адправіў матэрыялы на дадатковую праверку, паведамляе БелаПАН.

Заснавальніка апазыцыйнага сайту «Хартыя-97» Алега Бябеніна знайшлі нежывым у пятлі на ягоным лецішчы пад Менскам 3 верасьня. У міліцыі ад самага пачатку разглядалі вэрсію самагубства ў якасьці асноўнай. Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі і сябры Бябеніна ў «Хартыі-97» кажуць, што ня ведаюць прычын, з-за якіх журналіст мог добраахвотна пайсьці з жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG