Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі каля 15 з 40 ўдзельнікаў акцыі, якія спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў Беларусі.

Прадстаўнікі ініцыятывы "Грамадзянін" усталявалі насупраць будынку Менгарвыканкаму «Сьцяну ганьбы» — шчыт з прымацаванымі да яго дзясяткамі копіяў заяў на правядзеньне акцыяў, у якіх было адмоўлена.

Міліцыянты заявілі, што праводзіць пікетаваньне дзяржаўнай установы без дазволу забаронена.

Тады ўдзельнікі, трымаючы ў руках плякаты "Нам забаранілі гучна размаўляць", "Нам забаранілі зьбірацца больш за 3 чалавекі", "Нам забаранілі піць каву", пачалі рухацца па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Міліцыянты і людзі ў цывільным затрымалі частку маніфэстантаў, аднак некаторыя патрапілі дайсьці да Кастрычніцкай. На плошчы акцыя і завяршылася.

Удзельнік акцыі наклейваюць "адмовы" Мегарвыканкама ў правядзеньні мерапрыемстваў

Кіраўніцтва ГУУС папярэджвае пра адказнасьць за акцыю


Дэманстрацыя правоў чалавека ў Беларусі, міліцыі чарговы раз спрабую прадухіліць акцыю і шэсьце


Удзельнікі акцыі дайшлі да нулевога кіламетру, іх шэрагі значна паменілі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG