Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WikiLeaks абвяргае датычнасьць да хакерскіх нападаў


WikiLeaks ня мае дачыненьня да хакерскіх нападаў на сайты глябальных кампаніяў. Прадстаўнік праекту Крысьцін Графнсан заявіў, што атакі адлюстроўваюць грамадзкую думку ў зьвязку зь дзейнасьцю гэтых кампаніяў. Графнсан і ні падтрымаў, і ні асудзіў хакераў, якія заявілі, што будуць працягваць кампанію, якая, як яны кажуць, накіраваная на абарону інтэрнэту.

У сераду хакеры ўзарвалі сайты плацежных сыстэмаў Mastercard і Visa, швайцарскага банку PostFinance, якія адмовіліся супрацоўнічаць з WikiLeaks. Ужо выказваюцца пагрозы і ў бок кампаніі Amazon.com.
XS
SM
MD
LG