Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вядзе перамовы з Вэнэсуэлай наконт продажу часткі акцыяў "Менскага аўтамабільнага заводу".

"Ідуць перамовы… Мы знайшлі незалежную ацэначную кампанію, каб ацаніць МАЗ. Гэта неабходна, каб зьдзелка адбылася", — заявіў генэральны дырэктар МАЗу Аляксандар Бароўскі.

Па дадзеных беларускіх экспэртаў, гаворка можа ісьці пра продаж 25% акцыяў, піша Інтэрфакс.

"Мы маем стоадсоткавую ўласнасьць дзяржавы на ўсе акцыі заводу. Магчыма, частка акцый будзе прадавацца — гэта 8-10%, і мы маем сёньня выразныя абяцаньню ад ураду, што сродкі ад продажу гэтых акцый пойдуць на рэканструкцыю прадпрыемства", — адзначыў Бароўскі.

"Сёньня цікавасьць да актываў прадпрыемства праяўляюць КАМАЗ, група "ГАЗ" і кампанія Iveko. Перамовы з апошняй кампаніяй заплянаваны на бліжэйшыя дні ", — дадаў генэральны дырэктар МАЗУ Аляксандар Бароўскі.
XS
SM
MD
LG