Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбія адмовілася ад байкоту нобэлеўскай цырымоніі


Сёньня на ўрачыстай цырымоніі ў Осла адбудзецца афіцыйнае ўганараваньне ляўрэата Нобэлеўскай прэіі міру кітайскага дысыдэнта Лю Сяоба. Сам ляўрэат ня будзе на ёй прысутнічаць, бо знаходзіцца ў зьняволеньні.

Нобэлеўскі камітэт адрынуў абвінавачваньні КНР, што ён навязвае заходнія ідэі Кітаю, і заявіў, што рашэньне грунтуецца на "ўнівэрсальных каштоўнасьцях".

17 краінаў, улучна з Расеяй, Казахстанам, Іранам, Іракам, Аўганістанам, заявілі, што іх прадстаўнікі ня будуць удзельнічаць у цырымоніі. Сэрбія, якая раней таксама пра гэта заяўляла, усё ж вырашыла не байкатаваць цырымонію.
XS
SM
MD
LG