Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за санкцыяў супраць "Белнафтахіму" дыпляматы ЗША ня могуць свабодна езьдзіць па Беларусі


Майкал Скэнлан
Майкал Скэнлан
"У нас існуюць абмежаваньні для перамяшчэньня амэрыканскіх дыпляматаў у радыюсе 40 км ад Менску. Я павінен загадзя апавяшчаць МЗС", — паведаміў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.

Скэнлан дадаў, што абмежаваньне дзейнічае ад 2008 году, калі беларускія ўлады выслалі амэрыканскіх дыпляматаў.

"Уявіце сытуацыю: мяне запрашаюць сябры ў якое-небудзь выдатнае месца, кажуць: ты павінен гэта ўбачыць, ты зможаш адчуць душу беларусаў. А я пытаюся: а як далёка гэта ад Менску? 45 км — не магу", — з гіроніяй заўважыў Скэнлан.

У МЗС Беларусі Інтэрфаксу патлумачылі, што "забароны на выезд з саракакілямэтровай зоны няма".

"Амэрыканскія дыпляматы могуць езьдзіць куды захочуць. Але яны павінны за некалькі дзён у пісьмовым выглядзе папярэдзіць МЗС і паведаміць мэту паездкі", — растлумачылі ў Міністэрстве замежных спараваў.

"Гэтая захады былі прынятыя ў 2008-м годзе як асымэтрычны адказ на санкцыі ў дачыненьні канцэрну "Белнафтахім", — адзначылі ў МЗС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG