Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёндан: расьсьледуюцца непарадкі


Лёнданская паліцыя пачала расьсьледаваньне ў зьвязку з непарадкамі, у якія перарасла дэманстрацыя пратэсту супраць павышэньня платы за навучаньне ва ўнівэрсытэтах. Пад пытаньне пастаўлена тактыка, якой прытрымліваліся супрацоўнікі паліцыі ў часе акцыі пратэсту.

Пратэстоўцы разграмілі фасады будынкаў міністэрства фінансаў і Вярхоўнага суду, білі вітрыны крамаў. У сутычках пацярпелі 12 паліцыянтаў і болей за 40 дэманстрантаў. Каля 20 чалавек арыштаваныя.

Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран назваў "шакуючым і вартым шкадаваньня" напад на аўтамабіль прынца Чарльза. Прынц і ягоная жонка не пацярпелі.

У чацьвер парлямэнт прыняў рашэньне павысіць плату за навучаньне ў тры разы. Цяпер вучоба ва ўнівэрсытэтах будзе каштаваць 9 тысяч фунтаў на год.
XS
SM
MD
LG