Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕГ...


...і парывісты вецер. Тэмпэратура: -7 – -3 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прэзэнтацыя кнігі і адкрыцьцё фотавыставы Алены Адамчык "Bielaruski. Women of Europe". Пачатак а 17.00.

Супольны канцэрт "Green Pepper" і "The Toobes" у клюбе "Рэактар". Пачатак а 19.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Аляксандар Лукашэнка ў Маскве.

Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк у Кішынэве.

У Осла цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру кітайскаму дысыдэнту Лю Сяобо, які цяпер адбывае турэмнае зьняволеньне паводле абвінавачаньня ў "падрыўной дзейнасьці". Улады КНР не пусьцілі ў Нарвэгію на цырымонію жонку Лю Сяобо, а таксама ціснулі на прадстаўнікоў іншых краін, каб яны байкатавалі цырымонію.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1520 Марцін Лютэр публічна спаліў у двары Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачалося аддзяленьне ад каталіцызму Рэфарматарскай царквы, якую потым назвалі лютэранскай.

У 1870 у маёнтку Багданава Ашмянскага павету нарадзіўся Фэрдынанд Рушчыц (пам. 1936), жывапісец і пэдагог.

У 1945 адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Баварыя), якая ўзгадавала маладое пакаленьне беларускай палітычнай эміграцыі на Захадзе пасьля Другой сусьветнай вайны. Першым дырэктарам гімназіі быў беларускі пэдагог Аляксандар Орса (1896-1959).

У 1948 у Парыжы Генэральная Асамблея ААН прыняла ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень правоў чалавека.

МІНУС 365:


Пікет за правы чалавека ў цэнтры Менску

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Усе людзi нараджаюцца свабоднымi i роўнымi ў сваёй годнасьцi i правах. Яны надзелены розумам i сумленьнем i павiнны ставiцца адзiн да аднаго ў духу брацтва".

Артыкул 1 "Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека".
XS
SM
MD
LG