Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч рэарганізаваў урад


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч рэарганізаваў кабінэт міністраў. Колькасьць міністэрскіх пасадаў зьменшаная з 24 да 16. Свае пасады захавалі адзінаццаць міністраў і ўсе чатыры віцэ-прэм'еры. Апошнія цяпер будуць ачольваць канкрэтныя міністэрствы. Старшынём ураду застаўся Мікалай Азараў.

Паводле абвешчанай Януковічам адміністратыўнай рэформы, колькасьць цэнтральных органаў выканаўчай улады будзе скарочана амаль удвая, а дзяржаўных служачых стане на 30 працэнтаў меней.
XS
SM
MD
LG