Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз, ААН І Арабская Ліга папракаюць Ізраіль


Эўразьвяз, ААН і Ліга арабскіх краінаў выказалі папрокі Ізраілю пасьля ягонай адмовы спыніць жыльлёвае будаўніцтва на спрэчных тэрыторыях, якая пашкодзіла перамовам аб міры на Блізкім Усходзе.

Палестынскі прэзыдэнт Махмуд Абас паўтарыў, што ён не вернецца да перамоваў, пакуль не будзе замарожанае будаўніцтва ізраільскіх паселішчаў на Заходнім беразе і ва ўсходнім Ерусаліме.

У Вашынгтоне цяпер праходзяць сэпаратныя перамовы прадстаўнікоў Палестыны і Ізраілю з Дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан.
XS
SM
MD
LG