Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран не вызваліў асуджаную на сьмерць жанчыну


Працягваецца непаразуменьне вакол гісторыі з жанчынай, асуджанай у Іране на сьмерць праз пабіцьцё камянямі за шлюбную здраду.

Раней аб вызваленьні Сакінэх Махамадзі Ашціяні, а таксама яе сына і адваката паведаміла нямецкая праваабарончая група "Камітэт супраць укаменаваньня". Міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні павітаў гэтую “выдатную навіну”.

Аднак іранскі афіцыйны бок не пацьвердзіў інфармацыі аб вызваленьні. Паводле іранскай службы Радыё Свабоды, няма ніякіх сьведчаньняў, што Ашціяні сапраўды вызваленая.

Іран прыпыніў выкананьне прысуду з увагі на шырокія міжнародныя пратэсты. Афіцыйныя асобы, аднак, кажуць, што сьмяротнае пакараньне можа быць выкананае праз павешаньне.
XS
SM
MD
LG