Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай і ЗША абмяняліся крытыкай у сувязі з КНДР


Пэкін і Вашынгтон абмяняліся рэзкімі заявамі адносна адносна напружанай сытуацыі на Карэйскай паўвысьпе.

Амэрыканскі адмірал Майк Малэн скрытыкаваў кітайскія ўлады за тое, што яны дазваляюць Паўночнай Карэі паводзіць сябе "неабачліва". На яго думку Пэкін мае заклікаць свайго саюзьніка да парадку.

Прадстаўнік кітайскага МЗС Цзянь Юй, у сваю чаргу, выказала Малэну рытарычнае пытаньне адносна таго, што зрабіў для міру і стабільнасьці на Карэйскай паўвысьпе ён.

Раней кітайскія СМІ паведамілі, што па выніках перамоваў высокапастаўленага кітайскага дыплямата ў Пхэньяне з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ірам, бакам удалося "дасягнуць згоды".
XS
SM
MD
LG