Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёндан: студэнты напалі на прынца


У цэнтры Лёндану ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць павелічэньня платы за навучаньне ва ўнівэрсытэтах напалі сёньня ўвечарына аўтамабіль, у якім знаходзіўся спаткаемца брытанскага каралеўскага пасаду прынц Чарльз. Аўтамабіль зьехаў зь месца здарэньня, сам прынц не пацярпеў.

Сёньняшнія дэманстрацыі, у якіх узялі ўдзел каля 20 тысяч студэнтаў, перарасьлі ў шэрагу месцаў у забурэньні і сутыкненьні з паліцыяй.

Паведамляецца, што пратэстоўцы разграмілі фасад будынку міністэрства фінансаў, падпалілі калядную елку на Трафальгарскай плошчы, білі вітрыны крамаў.

Раненьні атрымалі прынамсі 8 паліцэйскіх і каля 20 дэманстрантаў, каля 10 чалавек былі затрыманыя.
XS
SM
MD
LG