Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна ўсё ж уганаруе Лю Сяобо


Кітайскаму дысыдэнту Лю Сяобо прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру за ўнёсак у барацьбу за ўсеагульныя правы чалавека ў сьвеце. Гэта не зьяўляецца спробай Нобэлеўскага камітэту навязаць свае каштоўнасьці Кітаю. З такой заявай выступіў сёньня старшыня камітэту Торб'ёрн Ягланд.

Лю Сяобо цяпер адбывае 11-гадовае пакараньне ў кітайскай турме за дзейнасьць, накіраваную на "падрыў рэжыму".

Раней Кітай і яшчэ 16 краін заявілі, што не пашлюць сваіх прадстаўнікоў на цырымонію ўручэньня прэміі.

Украіна, якая сьпярша адмовілася ад запрашэньня, пазьней пацьвердзіла свой удзел.

Беларусь, якая ня мае дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Осла, афіцыйнага запрашэньня не атрымлівала.
XS
SM
MD
LG