Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пракамэнтаваў арышт Асанжа


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін пракамэнтаваў сакрэтныя дыпляматычныя дакумэнты ЗША, абнародаваныя на выкрывальніцкім сайце WikiLeaks, у якіх Расеі закідаецца адсутнасьць дэмакратыі.

"Калі дэмакратыя, тады поўная. Навошта ж спадара Асанжа ў турму схавалі? Гэта дэмакратыя?", – заявіў Пуцін на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Францыі.

Пры гэтым ён дадаў: "У нас у вёсцы так кажуць: чыя б карова мычала, а ваша б маўчала. Вось якую я хачу нашым амэрыканскім калегам паслаць шайбу ў адказ"

Раней на гэтым тыдні заснавальнік WikiLeaks быў затрыманы ў Лёндане. Падставай для арышту стаў ордэр, выстаўлены пракуратурай Швэцыі, дзе Асанж падазраецца ў згвалтаваньні.
XS
SM
MD
LG