Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая "аўтаправерка" для Зьмітра Дашкевіча

абноўлена

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча затрымалі супрацоўнікі ДАІ на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну Менску. Зьміцер кіраваў аўтамабілем, які належыць бацьку Насты Палажанкі. Наста ў момант затрыманьня была ў машыне разам са Зьмітром.

Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што ім трэба высьветліць нейкія абставіны. Яны спаслаліся на інфармацыю аб тым, што аўтамабіль нібыта лічыцца скрадзеным.

Зьміцер Дашкевіч не стаў чакаць вынікаў праверкі аўтамабіля, які належыць бацьку Насты Палажанкі і сышоў з будынку міліцыі. Там засталася Наста Палажанка, каб даць пісьмовыя тлумачэньні супрацоўнікам міліцыі.

У выніку Наста Палажанка вымушана была ехаць дадому на грамадзкім транспарце. Аўтамабіль яе бацькі міліцыянты пакінулі на пляцоўцы перад будынкам міліцыі. Яны патлумачылі, што машына будзе знаходзіцца там, пакуль будзе доўжыцца праверка.

За дзень да гэтага супрацоўнікі ДАІ затрымалі Зьмітра Дашкевіча на тэрыторыі Першамайскага раёну сталіцы. Тады яны казалі, што ім нібыта патэлефанавалі нейкія жанчыны і паведамілі, што кіроўца неадэкватна сябе паводзіць на дарозе. Зьмітра адпусьцілі, але машыну, якая таксама не належыць Дашкевічу, пакінулі на 10 сутак для праверкі.

Сам лідэр «Маладога фронту» лічыць, што міліцыянты атрымалі загад ізаляваць актывістаў напярэдадні правядзеньня акцыі на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG