Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт журналіста зь міліцыянтам у Віцебску атрымаў працяг


Уладзіслаў Старавераў

Уладзіслаў Старавераў

Уладзіслава Стараверава 10 сьнежня выклікаюць у Віцебскую абласную пракуратуру «для тлумачэньняў аб парушэньні заканадаўства аб СМІ». На думку незалежнага журналіста, нагодай для выкліку сталі неаднаразовыя цягам апошніх месяцаў затрыманьні яго міліцыяй падчас здыманьня відэа.

Віны Ўладзіслаў Старавераў за сабой не адчувае і перакананы, што заканадаўства аб СМІ не парушаў, паведамляе служба маніторынгу ГА «БАЖ».

Апошняе затрыманьне адбылося 8 лістапада, калі Ўладзіслаў Старавераў здымаў віцебскага прадпрымальніка Ўладзімера Правальскага, на той момант прэтэндэнта на ўдзел у выбарах. У віцебскім парку Вайсковай славы, што непадалёк ад плошчы Перамогі, на месцы падзеяў зьявіўся супрацоўнік Чыгуначнага РАУС Сяргей Казлоў і стаў актыўна перашкаджаць здымаць відэа. Журналіста ў той дзень затрымалі, але адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG