Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У каталёнскім горадзе мусульманкам забаранілі насіць традыцыйную вопратку


У гішпанскім горадзе Лярыда пачала дзейнічаць забарона на нашэньне ў грамадзкіх месцах жаночай мусульманскай вопраткі, што цалкам закрывае твар і цела. У гэтым каталёнскім горадзе такі закон быў ухвалены яшчэ ў траўні, але ўступае ў сілу толькі цяпер з працэдурных прычынаў.

У Лярыдзе мусульмане складаюць толькі тры працэнты насельніцтва гораду, і толькі невялікая частка жанчын-мусульманак носіць бурку або нікаб. У Гішпаніі, насельніцтва якой складае 47 мільёнаў, жывуць каля мільёну мусульманаў.
XS
SM
MD
LG