Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэат "Прэміі міру Канфуцыя" яе не атрымліваў


Былы віцэ-прэм'ер Тайваню, якому была прысуджаная "Прэмія міру Канфуцыя" Лянь-Чань заявіў, што яму пра гэта нічога не вядома і што ён не зьбіраецца ў Пэкін, дзе сёньня адбылося ўручэньне прэміі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік канцылярыі Лянь-Чаня ў горадзе Тайбэі. Замест былога віцэ-прэзыдэнта Тайваню прэмію і грашовае ўзнагароджаньне атрымала невядомая журналістам маладая дзяўчына.

"Прэмію міру Канфуцыя" называюць кітайскай альтэрнатывай Нобэлеўскай прэміі міру. Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру сёлета стаў кітайскі дысыдэнт Лю Сяоба, які знаходзіцца ў турме. Улады КНР не пусьцілі на цырымонію ўзнагароджаньня ў Нарвэгію ягоную жонку.
XS
SM
MD
LG