Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастака абвінавацілі ў злосным хуліганстве — за тое, што ён нібыта пабіў аднавяскоўца.

Рашэньне пакараць Алеся Пушкіна арыштам вынесла судзьдзя Крупскага райсуду Вольга Фома. Такім чынам, мастак выйдзе на волю толькі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Яніна Пушкіна, жонка Алеся, пераканана, што арышт — гэта пакараньне з надуманай правакацыйнай нагоды. Яна распавяла, што 8 сьнежня да іх у двор хайшоў агрэсіўна настроены сусед і мужу давялося яго выводзіць, каб не хуліганіў. Пазьней прыехалі міліцыянты і забралі Алеся ў Крупскі РАУС на падставе скаргі суседа.

Мінулую ноч Алесь Пушкін правёў у пастарунку пад вартай.

Жонка згадвае, што ў час мінулых прэзыдэнцкіх выбараў мастак таксама знаходзіўся пад арыштам — яго асудзілі на 15 сутак за дробнае хуліганства: нейкі рыбак з супрацьлеглага боку рэчкі нібыта чуў, што мастак лаецца нецэнзурнымі словамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG