Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР: "Прэмію міру Канфуцыя" ўручылі


У Пэкіне сёньня адбылося ўручэньне "Прэміі міру Канфуцыя", якую называюць кітайскай альтэрнатывай Нобэлеўскай прэміі міру. Прэмія была прысуджаная былому віцэ-прэзыдэнту Тайваню Лянь Чаню за ўнёсак у нармалізацыю стасункаў паміж КНР і Тайванем, які Кітай лічыць сваёй мяцежнай правінцыяй. Уладальнік прэміі атрымае грашовае ўзнагароджаньне памерам 100 тысяч юаняў, што складае 15 тысяч даляраў.

Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру сёлета стаў кітайскі дысыдэнт Лю Сяоба, які знаходзіцца ў турме. Улады КНР не пусьцілі на цырымонію ўзнагароджаньня ў Нарвэгію ягоную жонку.
XS
SM
MD
LG