Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Някляеў заклікаў апазыцыйных кандыдатаў разам зьняцца з выбараў


Адначасовае зняцьцё сваіх кандыдатур узмоцніць апазыцыю і Плошчу. Нам нельга дапусьціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнаньне выбараў — гэта будзе наша параза.

"Калі мы ўсе разам здымем свае кандыдатуры — гэта будзе моцны крок", — заявіў Някляеў на пікеце ля Адміністрацыі прэзыдэнта. Разам з тым Някляеў заклікаў выйсьці на Плошчу 19 сьнежня, каб патрабаваць правядзеньня новых выбараў, але ўжо без Лукашэнкі.

Гэтую заяву Някляеў зрабіў на пікеце ля будынка адміністрацыі прэзыдэнта, заклікаўшы Лукашэнку прыняць удзел у тэледэбатах.

"Ён схаваўся ў тым вялікім доме. Абвінаваціў мяне ў сувязях з Расіяй, сказаў, што мае доказы, і схаваўся. Хай прыйдзе на дэбаты і ў жывым эфіры пакладзе факты на тумбачку", — заявіў Някляеў.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG