Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНР і КНДР правялі перамовы


У Пхэньяне адбылася сустрэча паміж кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ірам і сябрам Дзяржаўнай рады Кітаю Дай Бінга. Кітайскае інфармацыйнае агенцтва "Сіньхуа" паведаміла, што бакі "дасягнулі кансэнсусу" пасьля "перамоваў у двухбаковых адносінах і сытуацыі на Карэйскай паўвысьпе". Падрабязнасьці перамоваў не паведамляюцца.

Кітай зьяўляецца асноўным саюзьнікам Паўночнай Карэі. Пасьля абстрэлу ў лістападзе паўднёвакарэйскай выспы з боку КНДР лідэры вядучых дзяржаваў сьвету шматкроць зьвярталіся да КНР з заклікам паўплываць на Пхэньян, каб аслабіць напружанасьць на Карэйскай паўвысьпе.
XS
SM
MD
LG