Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ФІФА адрынуў падазрэньні


Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА) Зэп Блятэр адрынуў абвінавачваньні ў карупцыі, якія прагучалі пасьля абвяшчэньня месцаў правядзеньня чэмпіянатаў сьвету 2018 і 2022 гадоў – Расеі і Катару.

У інтэрвію швайцарскаму часопісу Weltwoche Блятэр сказаў, што такія падазрэньні ня маюць падставаў. Англія ж, якая прэтэндавала на правядзеньне чэмпіянату ў 2018 годзе, паводле прэзыдэнта ФІФА, "ня ўмее прагульваць".
XS
SM
MD
LG