Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены рэжым


Органы ўнутраных спраў Беларусі з 13 па 21 сьнежня будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі.

"Кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў падпісаў загад аб пераходзе органаў унутраных спраў на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы з 13 сьнежня да 21 сьнежня ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі", — паведамілі агенцтву Інтэрфакс у МУС.

Як раней заяўляў журналістам намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень, "органы ўнутраных спраў Беларусі гатовыя забясьпечыць правапарадак падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі". Пры гэтым ён падкрэсьліў, што "абуральных фактаў парушэньня правапарадку за час прэзыдэнцкай перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі пакуль не было".

"Спадзяюся, што іх ня будзе. Сытуацыя ў краіне стабільная, яна дазваляе падтрымліваць правапарадак".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG