Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Камароўскі заклікалі да свабодных выбараў у Беларусі


Прэзідэнты ЗША і Польшчы заклікалі да свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Барака Абамы і Браніслава Камароўскага, прынятай 8 снежня ў Вашынгтоне па выніках перамоваў кіраўнікоў дзяржаваў і апублікаванай на сайце польскага прэзідэнта.

"Польшча і Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць да свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня ў Беларусі, — гаворыцца ў заяве.

Браніслаў Камароўскі і Барак Абама таксама падкрэсьлілі сваю поўную падтрымку ініцыятывы ЭЗ "Усходняе партнёрства", створанай дзеля ўмацаваньня сувязяў паміж Эўрапейскім Зьвязам і Армэніяй, Азэрбайджанам, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Украінай, а таксама для спрыяньня рэформам і пашырэньню дэмакратыі ў гэтых краінах".

Акрамя таго, ЗША і Польшча заявілі аб падтрымцы паслядоўнай палітыкі ўмацаваньня адносін з Расіяй.
XS
SM
MD
LG