Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Фралоў: "У нас шмат пасьлядоўнікаў і вучняў у КДБ, у МУС, у войску"


Валеры Фралоў

Валеры Фралоў

У Менску прайшло прадстаўнічае пасяджэньне аргкамітэту па стварэньні руху пад рабочай назвай “Афіцэрскі сход". Старшынём аргкамітэту стваранага руху абраны былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генэрал Валеры Фралоў. Ён адказаў на пытаньні ў праграме "Начная Свабода".

Соўсь:
У свой час было некалькі спробаў стварыць афіцэрскія арганізацыі. Гэтым займаўся экс-міністар МУС генэрал Юры Захаранка як раз перад тым, як яго выкралі. Ці ўсьведамляеце вы тую небясьпеку, якую можа несьці стварэньне незалежнай арганізацыі вайскоўцаў?

Фралоў: Я думаю, што для Аляксандра Рыгоравіча гэта будзе не зусім радасная навіна. Але ёсьць такі прынцып -- рабі, што трэба, і хай будзе, як будзе... У прынцыпе ў нашай арганізацыі ёсьць людзі, якія забясьпечаць сур'ёзную інфармацыю. У нас шмат пасьлядоўнікаў і вучняў у КДБ, у МУС, у войску. У нашых Узброеных сілах на ўсіх высокіх камандных пасадах -- мае былыя падначаленыя. А потым у мяне ў Расеі хлопцы вельмі сур'ёзныя пасады займаюць. Так склалася -- разам вучыліся ў акадэміі Генштабу. Я думаю, яны гатовыя зрабіць нейкія захады, каб усё было па-людзку.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG