Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Гаіці заклікаюць пратэстоўцаў да спакою


Прэзыдэнт Гаіці Рэнэ Прэваль заклікаў да спакою апазыцыянэраў, якія пратэстуюць у сталіцы краіны.

Масавыя акцыі апазыцыі пачаліся на знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі 28 лістапада.

На вуліцах Порт-о-Прэнса прыхільнікі апазыцыі збудавалі барыкады і запалілі штаб-кватэру кіроўнай партыі.

Многія з 18 кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў першым туры галасаваньня абвіначваюць улады ў фальшаваньнях.

У другім туры маюць сустрэцца былая першая лэдзі краіны Мірланд Маніга і кандыдат ад кіроўнай партыі Жуд Сэлестэн.
XS
SM
MD
LG