Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ крытыкуе Сэрбію за ігнараваньне Нобэлеўскай цырымоніі


Эўразьвяз скрытыкаваў рашэньне сэрбскіх уладаў байкатаваць цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру за 2010 год.

Міністар унутраных спраў Сэрбіі Вук Ераміч заявіў раней, што сэрбскія прадстаўнікі не зьбіраюцца прысутнічаць у пятніцу на мерапрыемстве ў Осла, на якой мае быць уганараваны кітайскі дысыдэнт Лю Сяобо, які цяпер адбывае турэмнае зьняволеньне паводле абвінавачаньня ў "падрыўной дзейнасьці".

Ачольнік ведамства Эўракамісіі па пытаньнях пашырэньня ЭЗ Стэфан Фюле адзначыў, што Брусэль расчараваны і занепакоены дзеяньнямі Сэрбіі, якая імкнецца далучыцца да Эўразьвязу.

Многія лічаць рашэньне Бялграду крокам удзячнасьці Пэкіну за падтрымку сэрбскай пазыцыі ў пытаньні Косава.
XS
SM
MD
LG