Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея – супраць умяшаньня ААН у выбары ў Кот-д'Івуары


Расея пацьвердзіла сваю адмоўную пазыцыю адносна намеру ААН вызначыць пераможцу выбараў у Кот-д'Івуары. Сёньня Расея даслала на спэцыяльнае паседжаньне, прысьвечанае гэтаму пытаньню супрацоўніка сваёй дыпляматычнай місіі нізкага рангу. Нарада ў аўторак не закончылася пагадненьнем.

Пасьля нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў у Кот-д'Івуары дзейны кіраўнік дзяржавы Лоран Гбагбо і апазыцыйны кандыдат на пасаду Аласан Атара абвясьцілі аб сваёй перамозе. Астатнія чальцы Рады бясьпекі, а таксама генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун і Нігерыя, якая дамінуе ў датычным рэгіёне – выказалі сваю падтрымку апазыцыйнаму прэтэндэнту на пасаду.
XS
SM
MD
LG