Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія заступілася за Асанжа


Аўстралія выступіла ў падтрымку свайго грамадзяніна заснавальніка выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Аўстралійскі МЗС заявіў, што ў выцеку сакрэтнай дыпляматычнай інфармацыі вінаваты сам Вашынгтон.

Што да закідаў у сэксуальным гвалце, паводле якіх Асанж быў учора арыштаваны ў Вялікай Брытаніі, Канбэра патрабуе, каб да Асанжа прымянялася прэзумпцыя невінаватасьці.
XS
SM
MD
LG