Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты і чаму на іх не было Аляксандра Лукашэнкі.










Спампаваць


Грышка:
Аты-баты, йшлі дэбаты.
Іх электарат глядзеў.
Гаварылі кандыдаты,
І ў душы сасьпеў спадзеў.
А прыстаўленыя шаўкі
Не змаглі спаганіць шоў.
А чаму, скажы мне, Саўка,
Лукашэнка не прыйшоў?

Саўка:
А чыво яму там дзелаць,
У яго сваі дзяла.
Расьпісал он каждый дзень свой,
А ня то што “бла-бла-бла”.
На сабраніі народнам
Тры часы он гаварыў
Маскі ўсе сарваў з уродаў,
Аблічыў і ўскрыў нарыў.

Грышка:
Не, скажы, чаму дэбаты
Гэтак ігнаруе ён?
Усё ж людзей за кандыдатаў
Падпісалася мільён.
Можа, проста ён баіцца
Не ўтаймаваць сябе –
Успыліць, палезе біцца,
Не дай Бог, кагось заб’е…

Саўка:
Саня астаёцца з намі,
Как сказаў паэт в сьціхах,
Беларусі гордай знамя
Цьвёрда дзержыт он в руках.
Ні піар яму ня нада,
Ні прадвыбарнае шоў.
Патаму-та к кандзідатам
Лукашэнка не прыйшоў!

Грышка:
Вельмі хочацца аднойчы
Не зважаць на часу бег,
Раніцай расьплюшчыць вочы.
За вакном мароз і сьнег…
І нікому ўжо ня трэба
Хвалявацца ні пра што.
Сьпіць пад коўдрай белай глеба…
Лукашэнка не прыйшоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG