Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія абвергла публікацыю Wikileaks


Брытанскія ўлады сёньня чарговым разам адрынулі меркаваньні, што рашэньне вызваліць з шатляндзкай турмы лібійца Абдэльсабета аль-Меграхі было прынятае пад ціскам Трыпалі. Заява зьявілася пасьля таго, як былі абнародаваныя сайтам Wikileaks матэрыялы дыпляматычнага ліставаньня ЗША. Паводле сакрэтных дакумэнтаў, лібійскі лідэр Муамар Кадафі пагражаў спыніць гандлёвыя стасункі зь Вялікай Брытаніяй і пагоршыць дыпляматычныя кантакты.

Аль-Меграхі, які быў асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, вызвалілі з прычыны ягонай хваробы і магчымай сьмерці ў турме. Але ён і цяпер жыве.
У выніку выбуху самалёта ў 1988 годзе загінулі 270 чалавек.
XS
SM
MD
LG