Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На думку палякаў, ізаляваная Беларусь можа цалкам трапіць у пастку Расеі”


У абнародаваных інтэрнэт-рэсурсам “Вікілікс” фрагмэнтах ліставаньня пасольства ЗША ў Польшчы некалькі разоў згадваецца Беларусь. Гаворка, у прыватнасьці, ідзе пра захады афіцыйнай Варшавы для аслабленьня санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.

Ніжэй падаем фрагмэнты, датычныя Беларусі, з дыпляматычнай дэпэшы, датаванай сьнежнем 2008 году.

8. “Польскі ўрад на чале зь Сікорскім адстойвае часовую адмену амаль усіх візавых санкцыяў Эўрапейскага Зьвязу супраць беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі – насуперак заклікам амэрыканскага ўраду да
Залучэньне Беларусі асабліва важнае пасьля расейскага ўварваньня ў Грузію.
паступовага аслабленьня санкцыяў. Сікорскі публічна заявіў, што Злучаныя Штаты практыкуюць падвойныя стандарты – з прычыны нашых цесных адносінаў з “дыктатураю ў Саудаўскай Арабіі, але не ў Беларусі”. І Сікорскі, і Туск прызнаюць, што польскі ўрад рызыкуе тым, што яго будуць успрымаць як заступніка дыктатара. Аднак яны сьцьвярджаюць, што залучэньне Беларусі асабліва важнае пасьля расейскага ўварваньня ў Грузію. Прэм’ер-міністар і міністар замежных справаў гаварылі ў жніўні амэрыканскаму кіраўніцтву, што Польшча адказвае на беларускія сыгналы аб зацікаўленасьці ў дыялёгу і, як і Злучаныя Штаты, на вызваленьне палітычных зьняволеных у Беларусі”.

9. “Туск і Сікорскі разглядаюць узаемадзеяньне зь беларускімі ўладамі як меншае з двух ліхаў. На думку палякаў, ізаляваная Беларусь можа цалкам трапіць у пастку Расеі – з Лукашэнкам ля ўлады або безь яго. Расейскае
Туск і Сікорскі разглядаюць узаемадзеяньне зь беларускімі ўладамі як меншае з двух ліхаў.
дамінаваньне можа паставіць пад пагрозу дэмакратычныя ператварэньні і – што яшчэ больш важна, на думку Варшавы – канчаткова пахаваць надзеі на тое, што Беларусь можа стаць буфэрнай дзяржаваю паміж Польшчаю і Расеяй. Польскі ўрад упэўнены, што Лукашэнка мае дастатковую ўладу для таго, каб процістаяць ліквідацыі незалежных беларускіх інстытуцыяў і захоўваць свабоду сваіх дзеяньняў. Прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў гавораць нам, што Беларусь дала знак, што ў адказ на зьняцьце візавых санкцыяў Эўразьвязу Менск аслабіць некаторыя абмежаваньні ў мэдыяльнай сфэры”.

Камэнтуючы абнародаваньне сайтам “Вікілікс” дыпляматычных дэпэшаў, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск сказаў, што яны пралілі сьвятло на характар дачыненьняў паміж Злучанымі Штатамі і Польшчаю.

“Мы павінны расстацца з ілюзіямі адносна адносінаў паміж рознымі краінамі. Гэта датычыць і адносінаў паміж такімі блізкімі саюзьнікамі, як ЗША і Польшча. Нават у найбліжэйшых саюзьніцкіх дачыненьнях трэба рабіць палітыку без ілюзіяў”, – заявіў Туск.

Рэдакцыя ня мае пацьверджаньня сапраўднасьці апублікаваных на сайце “Вікілікс” матэрыялаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG