Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 2012 году пачнуць выдаваць біямэтрычныя пашпарты


Наяўнасьць такога пашпарту зьяўляецца адной з умовай Эўразьвязу для тых кран, якія прэтэндуюць на ўступленьне ў Эўразьвяз або на бязьвізавы рэжым з краінамі Зьвязу.

Як падае БелаПАН, пра гэта на прэс-канфэрэнцыі 8 сьнежня ў Менску паведаміў начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, першымі біямэтрычнымі дакумэнтамі стануць дакумэнты для асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца ў Беларусі, і людзей, якія атрымалі ў краіне статус бежанца. Затым будзе вырашацца пытаньне выдачы нацыянальных біямэтрычных пашпартоў. Як адзначыў Бягун, асноўная арганізацыйная і падрыхтоўчай праца, што папярэднічае пачатку выдачы біямэтрычных дакумэнтаў, будзе праведзена ў 2011 годзе.

Гаворачы пра зьвесткі, якія будуць утрымлівацца ў біямэтрычных дакумэнтах, Бягун паведаміў, што абавязкова будуць прысутнічаць адбіткі пальцаў, фатаграфіі і даныя, якія зараз ёсьць у нацыянальных пашпартах.

Колькі будзе каштаваць для беларуса новы біямэтрычны пашпарт, Бягун сказаць ня змог. Ён паабяцаў, што павальнай пашпартызацыі насельніцтва ня будзе. Разам з новымі пашпартамі будуць сапраўдныя і пашпарты старога ўзору да заканчэньня тэрміну іх дзеяньня.
XS
SM
MD
LG