Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зрываюць плякаты Саньнікава


Сёньня вывешаны плякат Саньнікава на прыпынку ля гарвыканкаму

Больш за сотню агітацыйных плякатаў кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава штодня зьнікае з дошак аб’яў у Магілёве.

Як сьцьвярджае давераная асоба кандыдата Віктар Болдзін, у асабліва людных месцах плякаты вісяць ня болей за тры гадзіны. Хто зрывае агітацыйныя матэрыялы, паплечнікам Саньнікава выявіць не ўдалося.

Болдзін: "Я магу прывесьці такі прыклад. На вуліцы Дзімітрава зрывалі плякаты два разы на дзень. Я тады прыстрашыў дворнікаў, што гэта дзяржаўная маёмасьць і за яе пашкоджаньне прадугледжаны штраф да мільёна рублёў. І так супала, што там плякаты вісяць дагэтуль некранутыя ад выходных. Можа, гэта й супадзеньне, аднак падзейнічала".

Як кажа Віктар Болдзін, плякату Саньнікава не ўдаецца правісець суткі і на дошцы аб’яў, што на прыпынку ля гарвыканкаму. Гэтае месца — непадалёк ад пляцоўкі, дзе штодня ладзяцца пікеты ў падтрымку кандыдатаў на прэзыдэнта.

У абодвух раёнах Магілёва каля ста пяцідзесяці дошак аб’яў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG