Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: самалёты Іл-38 не парушалі правілаў у паветранай прасторы


Расейскія самалёты Іл-38, якія праляталі ў панядзелак у раёне амэрыканска-японскіх манэўраў, не парушалі правілаў выкарыстаньня паветранай прасторы. Пра гэта заявіла сёньня прэсавая служба Ціхаакіянскага флёту.

Раней афіцыйныя прадстаўнікі Японіі паведамілі, што з прычыны зьяўленьня расейскай авіяцыі ў раёне сумесных вучэньняў войскаў Японіі і ЗША ў Японскім моры манэўры былі на пэўны час прыпыненыя.

Паводле японскай прэсы, дзеяньні расейскай авіяцыі маглі быць адказам на нядаўні аблёт міністра замежных справаў Японіі Сэйдзі Маэхары паўднёвых Курыльскіх выспаў, на якія прэтэндуе Токіё.
XS
SM
MD
LG