Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты з ЗША абмяркуюць у Менску супрацоўніцтва ў ядзернай сфэры


Дэлегацыя амэрыканскіх вучоных і экспэртаў, у тым ліку спэцыялістаў у галіне ядзернай энэргетыкі, прыбудзе ў Беларусь на наступным тыдні, каб абмеркаваць пэрспэктывы супрацоўніцтва ў сфэры выкарыстаньня атамнай энэргіі.

Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Амэрыканскія спэцыялісты наведаюць Акадэмію навук і некаторыя яе навуковыя арганізацыі, якія спэцыялізуюцца ў ядзернай энэргетыцы, у прыватнасьці — Аб'яднаны інстытут ядзерных дасьледаваньняў "Сосны".

У кіраўніцтве "Соснаў" адзначылі, што інстытут цягам шэрагу гадоў супрацоўнічае з ЗША. Гэтая краіна аказвае Беларусі дапамогу ў выкананьні навуковых дасьледаваньняў па мадэрнізацыі фізычнай абароны ядзернага паліва. Выконваюцца праграмы, навуковыя праекты на вельмі буйныя сумы.

"Сосны" ажыцьцяўляюць усё навуковае суправаджэньне будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Чакаецца, што прадстаўнікі навуковых колаў ЗША правядуць таксама сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

1 сьнежня ў Астане кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў і дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан правялі сустрэчу, па выніках якой была прынятая сумесная заява. У ёй адзначалася, што ЗША падтрымліваюць рашэньне Беларусі пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі і яе намаганьні як найхутчэй рэалізаваць гэты камэрцыйны праект.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG