Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Wikileaks: Вялікая Брытанія вызваліла аль-Меграхі пад ціскам Лібіі


Вялікая Брытанія вызваліла асуджанага за выбух амэрыканскага самалёта ў 1988 годзе Абдэльбасета аль-Меграхі пад ціскам Лібіі. Гэта вынікае з матэрыялаў дыпляматычнага ліставаньня ЗША, абнародаваных сайтам Wikileaks.

Паводле сакрэтных дакумэнтаў, лібійскі лідэр Муамар Кадафі пагражаў спыніць гандлёвыя стасункі зь Вялікай Брытаніяй і пагоршыць дыпляматычныя кантакты.

Аль-Меграхі, які быў асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, вызвалілі з прычыны ягонай хваробы і магчымай сьмерці ў турме. Але ён і цяпер жыве.
У выніку выбуху самалёта ў 1988 годзе загінулі 270 чалавек.
XS
SM
MD
LG