Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры кампаніі "Гавары праўду" заклікаюць афіцэраў не забыцца на гонар


Міхаіл Пашкевіч

Міхаіл Пашкевіч

8-га сьнежня кампанія "Гавары праўду" праводзіць пікет ля Дома афіцэраў, дзе сёньня мае адбыцца чарговы афіцэрскі сход Узброеных сілаў Беларусі.

Удзельнікі пікету заклікаюць афіцэраў паступаць паводле сумленьня і гонару як у дзень выбараў 19 сьнежня, так і падчас перадвыбарнай кампаніі.

Яны трымаюць плякат з надпісам:"19 сьнежня не забудзьцеся пра афіцэрскі гонар" і партрэт зьніклага генэрала Юр'я Захаранкі.

Адзін з удзельнікаў пікету Міхась Пашкевіч распавёў:

"У свой час Захаранка выразна сказаў кіраўніку краіны, што ў яго ёсьць прысяга, прысяга дзяржаве. Таму ў дзень, калі ўсе афіцэры зьбіраюцца, мы нагадваем, што ў афіцэраў павінна быць прысяга менавіта дзяржаве. І яны павінны захаваць яе ў дзень выбараў 19 сьнежня. Прычым прысягу не канкрэтнаму чалавеку, якога яны завуць галоўнакамандуючым, а прысягу дзяржаве".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG