Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на шахце ў Кітаю: 26 загіблых


У выніку выбуху газу на вугальнай шахце у цэнтральнай кітайскай правінцыі Хэнань загінулі 26 чалавек.

Сёньня раніцай аб гэтым паведаміла кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа. Паводле агенцтва, усяго на момант выбуху пад зямлёй былі больш як 30 чалавек.

Кітайскія шахты лічацца найбольш небясьпечнымі ў сьвеце – з-за нізкага узроўню тэхнікі бясьпекі ды імкненьню атрымаць як мага больш прыбытку любым коштам. Больш як 2 600 чалавек загінулі у вугальных шахтах толькі у 2009 годзе.
XS
SM
MD
LG