Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША спыняюць спробы пераканаць Ізраіль


Вашынгтон пацьвердзіў, што спыняе спробы пераканаць Ізраіль аднавіць мараторыі на пашырэньне ізраільскіх паселішчаў на акупаваных і спрэчных тэрыторыях Заходняга Берага.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі паведаміў у аўторак, што Вашынгтон разглядае магчымасьць вяртаньня да ненаўпроставых ізраільска-палестынскіх кантактаў.

Наўпроставыя мірныя перамовы аднавіліся у верасьні сёлета, але амаль адразу ж зайшлі у тупік з-за праблемы пабудовы дамоў у ізраільскіх пасяленьнях на спрэчных тэрыторыях.

Палестынскі бок лічыць замаражваньне гэтага будаўніцтва галоўнай умовай працягу дыялёгу з Ізраілем. Паводле неназванай афіцыйнай асобы з Палестыны, якую цытуе агенцтва APF, гэтым крокам Ізраіль адмовіўся ад міру.
XS
SM
MD
LG