Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: беларуская АЭС паспрыяе энэргетычнай бясьпецы ў Эўропе


Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Будаўніцтва беларускай Атамнай электрастанцыі "дапаможа працэсу дывэрсыфікацыі энэргарэсурсаў і забесьпячэньню энэргетычнай бясьпекі ў Эўропе". З такой заявай выступіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан, паведамляе тэлеканал Euronews.

Раней ачольнікі замежнапалітычных ведамстваў Беларусі і ЗША Сяргей Мартынаў і Гілары Клінтан абвясьцілі, па выніках перамоваў у кулюарах саміту АБСЭ ў Астане, што Менск ліквідуе ўсе свае запасы ўзбагачанага ўрану да 2012 году.

У сваю чаргу, Клінтан, камэнтуючы пляны беларускага ўраду пабудаваць уласную АЭС, заявіла, што ЗША падтрымлівае "высілкі Беларусі па чым найхутчэйшай рэалізацыі гэтага камэрцыйнага праекту".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG