Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі суд занепакоены бясьпекай заснавальніка WikiLeaks


У Вялікай Брытаніі судзьдзя патлумачыў адмову вызваліць пад заклад заснавальніка выкрывальніцкага інтэрнэт-сайту WikiLeaks. Судзьдзя мяркуе, што ўлічваючы "качавы лад жыцьця" Джуліяна Асанжа, існуе магчымасьць яго ўцёкаў ад правасудзьдзя. Другой прычынай былі названыя асьцярогі адносна бясьпекі абвінавачанага ў выпадку яго знаходжаньня на волі.

Сёньня суд у Лёндане пастанавіў пакінуць Джуліяна Асанжа пад вартай да наступнага судовага паседжаньня, якое мае адбыцца 14 сьнежня. Раней брытанская паліцыя арыштавала яго паводле абвінавачаньня ў згвалтаваньні, выстаўленага пракуратурай Швэцыі.

Тым часам WikiLeaks працягвае штодзённа публікаваць тысячы дакумэнтаў з сакрэтнага ліставаньня Дзярждэпартамэнту ЗША.
XS
SM
MD
LG