Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя можа атрымаць адтэрміноўку ў выплаце пазыкаў


Міжнародны валютны фонд гатовы падоўжыць для Грэцыі пэрыяд выплаты крэдытаў на агульную суму 110 мільярдаў эўра, але канчатковае рашэньне мае быць узгодненае з Эўразьвязам. Пра гэта паведаміў дырэктар-распарадчык МВФ Дамінік Строс-Кан, які прыбыў у Афіны для сустрэчы з грэцкім кіраўніцтвам. Пры гэтым ён зазначыў, што супраць падаўжэньня тэрмінаў выплаты крэдытаў з 3 да 11 гадоў выступае Нямеччына.

Тым часам у самой Грэцыі працягваюцца пратэсты супраць палітыкі бюджэтнай эканоміі, якая была ўмовай выдзяленьня згаданых крэдытаў. У сераду страйкаваць зьбіраюцца работнікі транспарту.
XS
SM
MD
LG