Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія па-ранейшаму супраць далучэньня Расеі да WTO


Грузія па-ранейшаму выступае супраць далучэньня Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO). Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў кіраўнік грузінскага ўраду Ніко Мчэдлішвілі – пасьля таго, як ЭЗ афіцыйна даў сёньня згоду на ўступленьне Расеі ў арганізацыю.

Мчэдлішвілі дадаў, што Тбілісі будзе блякаваць расейскае членства ў WTO да тае пары, пакуль грузінскія мытнікі не атрымаюць магчымасьці працаваць на тэрыторыях самаабвешчаных рэспублікаў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
XS
SM
MD
LG