Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Мёрах міліцыя забараніла агітаваць за Някляева


Мясцовага актывіста Зьмітра Пальчэўскага выклікаў на гутарку ўчастковы міліцыянт. Прадметам размовы стала тое, што ў мінулую нядзелю хлопец распаўсюджваў агітацыйныя ўлёткі ў падтрымку Ўладзімера Някляева.

Ніякіх пратаколаў у міліцыі на складалі. Але супрацоўнік міліцыі заявіў Зьмітру Пальчэўскаму, што той ня мае права распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы — маўляў, гэта можа рабіць ці сам кандыдат, ці яго давераныя асобы.

Зьміцер Пальчэўскі не пагадзіўся, а міліцыянт прыгразіў, што будзе затрымліваць актывіста, як толькі пабачыць у яго ўлёткі.
XS
SM
MD
LG